Шэсць гадоў таму адбыўся найбуйнейшы ў гісторыі Беларусі мітынг
- 16.08.2026, 16:07
Пратэставала ўся краіна.
Удзень 16 жніўня 2020 года ў Мінску сабраўся гіганцкі «Марш свабоды» — у ім, паводле розных ацэнак, узялі ўдзел ад 300 тысяч да 500 тысяч чалавек. Гэтая акцыя стала найбуйнейшым пратэстам у гісторыі Беларусі.
Пратэсты ў той дзень прайшлі ці не ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Мітынгавалі Брэст, Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Віцебск, Вілейка, Гродна, Дзяржынск, Дзятлава, Жлобін, Жодзіна, Карэлічы, Крычаў, Лунінец, Мёры, Паставы, Пінск, Слонім, Старыя Дарогі, Чавусы і іншыя гарады.