Па Прыпяці ў Мазыры хадзяць пешшу
- 17.08.2026, 11:12
Гэта яшчэ не рэкорд падзення ўзроўню вады ў рацэ.
Свежыя фота абмялелай Прыпяці ў Мазыры, якія выклаў мясцовы блогер Лёша Астапенка, шакавалі карыстальнікаў. Як заўважыў «Флагшток». Але гэта яшчэ не рэкорд падзення ўзроўню вады ў рацэ): на здымках ад 16 жніўня на некаторых участках замест вады ў русле ракі — голы пясок, па якім ходзяць пешшу.
Не засталося нават нядаўна з'яўленых выспаў — яшчэ некалькі дзён таму жыхары Мазыра каталіся па іх на веласіпедах.
На спадарожнікавых здымках відаць, што пойма Прыпяці ўсяго за год ператварылася ў «пустыню». Падзенне ўзроўню вады ў Прыпяці крытычнае, але пакуль не рэкорднае. Узровень вады яшчэ не дасягнуў абсалютнага мінімуму, які быў зафіксаваны ў верасні 2015 года, — мінус 21 см над нулём паста.
Паводле даных на раніцу 17 жніўня, на гідрапосце ў Мазыры ўзровень вады ў Прыпяці дасягнуў адзнакі мінус 7 сантыметраў над нулявой графай. У апошнія дні падзенне ўзроўню запаволілася.
Аднак у каментарыях да актуальных здымкаў мясцовыя жыхары адзначаюць, што такога абмялення ракі ў Мазыры не назіралі нават у рэкордным 2015 годзе.