Генштаб Узброеных Сіл Украіны паведаміў добрыя навіны з фронту
- 17.08.2026, 12:49
Дняпрапятроўская вобласць практычна цалкам вызвалена.
На цяперашні час вызваленне Дняпрапятроўскай вобласці ад расійскіх войскаў працягваецца, і кантроль над вобласцю яшчэ не адноўлены. Пра гэта «Суспільнаму» паведамілі крыніцы ў Генштабе Узброеных Сіл Украіны.
«Кантроль над Дняпрапятроўскай вобласцю пакуль не поўнасцю адноўлены. Пад акупацыяй цяпер застаецца раён населенага пункта Дачнае. Баявыя дзеянні працягваюцца», — пракаментавалі сітуацыю вайскоўцы.
Наступальная аперацыя на Аляксандраўскім накірунку працягваецца са студзеня 2026 года. Паводле дадзеных Генштаба, у яе межах украінскія вайскоўцы вызвалілі 26 населеных пунктаў у Данецкай, Дняпрапятроўскай і Запарожскай абласцях.
Пры гэтым, паводле карты DeepState, украінскія вайскоўцы вызвалілі населеныя пункты Зялёны Гай, Новахацкае, Грушэўскае, Талстой, Зорка, Ялта, Паддубнае, Мірнае, Уваскрэсенка, Январскае, Воране, Цярнова, Бярозавае, Стэпнае, Каліноўскае, Прывольле, Злагода, Рыбнае і Краснагорскае.
З 29 студзеня па жнівень 2026 года Сілы абароны вызвалілі 26 населеных пунктаў на Аляксандраўскім накірунку.
У ходзе двух этапаў украінскай наступальнай кампаніі ўкраінскія абаронцы вызвалілі або аднавілі кантроль над 745 квадратнымі кіламетрамі.