BE RU EN

У Бярэзіне сабака ўразіла сацсеткі веданнем ПДР

  • 17.08.2026, 14:37

Відэафакт.

Правілы дарожнага руху аднолькавыя для ўсіх. У Беларусі іх паважаюць і некаторыя жывёлы. Адзін з такіх выпадкаў у горадзе Бярэзіне (Мінская вобласць) зняў на відэарэгістратар мясцовы кіроўца Сяргей.

Пёс у ашыйніку спыніўся перад нерэгуляваным пешаходным пераходам і, вычакаўшы бяспечны момант, перайшоў дарогу па «зебры». Вадзіцелі цярпліва прапусцілі пса.

— Ветлівыя вадзіцелі, адукаваныя сабакі. Гэта Беларусь, — падпісаў ролік кіроўца ў Threads.

Паглядзець у Threads

Апошнія навіны