BE RU EN

Вельмі дзіўныя «Дажынкі»

  • 17.08.2026, 17:50

Крэатыў ад беларускіх аграрыяў.

Карыстальнік Threads cyhankou апублікаваў у сацсетцы фота, зробленыя на беларускіх палях. Скульптуры з саломы, устаноўленыя на палях, карыстальнікі празвалі дэкарацыямі да фільма «Вельмі дзіўныя «Дажынкі» — па аналагіі з вядомым серыялам «Вельмі дзіўныя справы», які ўяўляе сабой сумесь жахаў, містыкі і драмы.

«Гэта стварае даволі адпаведную атмасферу для бадзёрага фільма жахаў», — піша ён.

Аўтар паста не ўдакладніў, у якой частцы краіны зробленыя фота.

Апошнія навіны