BE RU EN

Зорка зборнай Іспаніі ў апошні момант замест «Рэала» абраў «Барселону»

  • 17.08.2026, 20:11

Пераход узгоднены.

Апорны паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Родры працягне кар’еру ў «Барселоне». Іспанскія СМІ паведамляюць, што здзелка з «Рэалам» была практычна завершана, аднак у апошні момант футбаліст зрабіў выбар на карысць каталонскага клуба. Здзелка ўжо ўзгоднена.

Іспанскі журналіст Антон Меана у эфіры радыё Cadena SER расказаў, што «Рэал» звязаўся з футбалістам праз некалькі дзён пасля заканчэння пераможнага для Іспаніі чэмпіянату свету. Пераканаць Родры перайсці ў мадрыдскі клуб спрабаваў і галоўны трэнер «вяршковых» Жазэ Маўрынью, аднак у выніку гулец абраў «Барсу». Прычым, як падкрэсліваюць журналісты, яшчэ нядаўна сам футбаліст не быў супраць пераезду ў Мадрыд і нібыта нават узгадніў чатырохгадовы кантракт, але потым перадумаў. Агент футбаліста расказаў, што Родры ўжо паведаміў «Рэалу» пра сваё рашэнне.

Як піша ESPN, пасля некалькіх няўдалых спроб трансфер усё ж такі ўзгаднілі: «Барселона» заплаціць за гульца 76,5 млн еўра. Футбаліст прыляціць у Каталонію ў бліжэйшы час і можа быць прадстаўлены балельшчыкам падчас матчу за Кубак Жоана Гампера супраць егіпецкага «Аль-Ахлі».

«Барселона» пакуль афіцыйна не прадставіла свайго навічка.

30-гадовы футбаліст вернецца ў Іспанію пасля сямі гадоў, праведзеных у Англіі ў складзе «Манчэстэр Сіці». Да пераезду ў Англію Родры выступаў за «Вільярэал» і мадрыдскі «Атлетыка».

Апошнія навіны