BE RU EN

Беларусь стала галоўным пакупніком макарон з Расіі

  • 17.08.2026, 21:40

Пастаўкі гэтай прадукцыі за сем месяцаў абышліся ў $37 млн.

Беларусь па выніках студзеня – ліпеня 2026 года стала ключавым імпарцёрам макаронных вырабаў з Расіі. Усяго ў нашу краіну пастаўлена гэтай прадукцыі прыкладна на $37 млн.

Такія даныя агучылі ў федэральным цэнтры «Агроэкспарт», піша ТАСС.

На другім месцы ў спісе імпарцёраў макаронных вырабаў з Расіі апынуўся Казахстан. Пастаўкі гэтай прадукцыі ў грашовым эквіваленце склалі каля $26 млн.

На трэцяй пазіцыі — Узбекістан ($12 млн), на чацвёртай — Азербайджан (звыш $6,5 млн), на пятай — Грузія (больш за $6 млн).

Усяго са студзеня па ліпень бягучага года Расія экспартавала звыш 66 тыс. т макаронных вырабаў амаль на $112 млн.

Выручка суседкі Беларусі ад гэтых паставак павялічылася на 7%, усталяваўшы рэкорд для аналагічнага перыяду (папярэдні максімум — каля $105 млн).

Апошнія навіны