BE RU EN

Бездань

  • Віктар Шэндэровіч
  • 18.08.2026, 9:40

Гэты дыялог стаў будучым фрагментам падручніка гісторыі Расіі.

За паўсутак гэты дыялог стаў будучым фрагментам падручніка гісторыі Расіі.

— Асуджаны Шлосберг, вам зразумелы прысуд?

— Я вам спачуваю, ваша чэсць. Вам з гэтым жыць.

Вось тут і праходзіць расійскі разлом — літаральна паміж першым і другім радком гэтага дыялогу. Гэта менавіта тое, пра што гаварыла Ахматава, прымяраючы вялікую рускую літаратуру да паветра, якім яна дыхала каля сцен Вялікага дома, дзе выла старая, як паранены звер…

«Дастаеўскі думаў, што калі заб'еш чалавека, то станеш Раскольнікавым. А мы цяпер ведаем, што можна забіць сто чалавек, а ўвечары пайсці ў тэатр».

І вось — Леў Маркавіч Шлосберг смуткуе па загубленай душы суддзі Малямовай, а ніякай душы там няма, вось у чым штука. Ні смяротнай, ні бессмяротнай. Пэўная колькасць умоўных рэфлексаў паверх безумоўных, а ўвечары можна і ў тэатр, па культурку.

Бездань.

Віктар Шэндэровіч, «Тэлеграм»

Апошнія навіны