BE RU EN

У МНС Кіргізстана абверглі выяўленне целаў беларускіх альпіністаў

  • 18.08.2026, 10:21

Зараз пошукі зніклых людзей прыпыненыя.

У МНС Кіргізстана абверглі выяўленне целаў зніклых альпіністаў з Беларусі і Літвы. Паводле інфармацыі ведамства, 16 жніўня падчас пошукавых работ быў знойдзены абутак альпіністаў. Раней былі выяўленыя іх заплечнік, спальнік і іншыя асабістыя рэчы, паведамляе Vesti.kg.

Зараз пошукі зніклых людзей прыпыненыя з-за складаных умоў і небяспекі, звязанай з таяннем лёду на вяршыні.

Наступны этап пошукавай аперацыі, папярэдне, плануецца правесці напрыканцы жніўня або ў верасні.

Раней удзельнік пошукава-выратавальнай групы Аляксандр Смірноў паведаміў, што на піку Курумду, верагодна, былі выяўленыя целы зніклых альпіністаў з Беларусі і Літвы. Іх выявілі з дапамогай дрона.

Група альпіністаў з трох чалавек знікла на пачатку жніўня пасля ўзыходжання на пік Корумду. Гэта 43‑гадовы Максім Палянскі, 60‑гадовы Мікалай Свірідаў з Беларусі і 37‑гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы.

Апошнія навіны