Каля Жлобінскага БМЗ зваліўся дрон?
- 18.08.2026, 11:34
Улады маўчаць.
У Жлобіне проста каля Беларускага металургічнага завода ўпаў невядомы дрон. Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння, 18 жніўня, каля васьмі раніцы, а пра выбух і падзенне паведамляюць напалоханыя мясцовыя жыхары, стала вядома сайту Charter97.org.
«Быў чутны гук выбуху, падобны да грому», — распавядаюць мясцовыя жыхары.
Улады маўчаць пра здарэнне.
Раней сайт Charter97.org пісаў, што ў ноч на 14 жніўня над Беларуссю быў чутны гук дрона.