На «Беларуськаліі» зноў загінуў рабочы
- 18.08.2026, 11:51
Чацвёрты за два месяцы.
17 жніўня на рудніку 2 РУ салігорскага «Беларуськалія» пры аглядзе гарнячых выпрацовак лавы ў выніку абвалу парод пакрыўлі атрымаў траўму Дзмітрый Пятровіч.
Пацярпелага даставілі ў Салігорскую ЦРБ, дзе ён памёр.
Камісія расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку.
У папярэдні раз НЗ на «Беларуськаліі» адбылося 7 жніўня. Там загінуў рабочы. 15 чэрвеня падчас працы на «Беларуськаліі» загінуў 34-гадовы Аляксей Чэрапок — яго задавіў пагрузчык. А літаральна за некалькі дзён да гэтага загінуў яшчэ адзін рабочы прадпрыемства — абрынулася дзвярная жалезабетонная перамычка, якую ён узводзіў.