Марк Фейгін: Пуцін паказаў сваю недарэчнасць
- 18.08.2026, 15:40
Кіраўнік Крамля чамусьці нацягнуў пілотку.
Пуцін спрабуе кампенсаваць свае няўдачы, заявіў расійскі апазіцыянер і праваабаронца Марк Фейгін у інтэрв’ю YouTube-каналу «КурбановаLIVE», каментуючы выступ кіраўніка Крамля перад маракамі на Курылах.
Сайт Charter97.org прыводзіць фрагмент размовы:
— Недарэчнасць Пуціна ў тым, што паводле статуту і афіцэры, і салдаты могуць знаходзіцца ў памяшканні ў галаўным уборы, напрыклад, прымаючы ўзнагароду, нясучы каравул. Але, у прынцыпе, недарэчна, калі ты прыходзіш у пілотцы, не будучы вайскоўцам (фармальна галоўнакамандуючым), а ўсе астатнія твае суразмоўцы побач — без галаўнога ўбору.
Тым не менш, пытанне ж не ў тым, чаму ён так туды прыйшоў, а чаму нам гэта паказалі? Думаю, што хоча нагнаць жаху. Ён жа паехаў на Курылы пагразіць, прадэманстраваць, а нікому не страшна. Вось у чым справа — у нестрашнасці яго поз і дэманстрацый.
Тое, чаго ён не можа дасягнуць у выглядзе рэальнай перамогі, Пуцін кампенсуе прапагандысцкай рыторыкай і бясконцым бубненнем. Маўляў, «я ўвогуле ўжо пілотку надзеў, падумайце, як сябе паводзіце, бо пілотка — гэта ўжо апошняе папярэджанне».