BE RU EN

«Забароненая гісторыя ўдвая цікавейшая»

  • 18.08.2026, 16:16

Беларускія школьнікі абыходзяць забароны і дабіраюцца да ісціны.

Чытач тэлеграм-канала «Баста!» распавёў, як улады спрабуюць «адрэдагаваць» школьную праграму, а вучні абыходзяць іх забароны.

«Сын яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня прынёс звязку падручнікаў па гісторыі і беларускай літаратуры, — піша ён. — Усе выдадзены ў 2004–2010 гадах. І яшчэ падшыўку «Беларускага гістарычнага часопіса». Аказалася, у школе вырашылі прыбраць памяшканні бібліятэкі, якія выкарыстоўваліся для захоўвання старых кніг, і прыцягнулі для гэтага тых, хто праходзіў практыку. Старыя падручнікі загадалі ўтылізаваць самастойна.

Але дзеці — істоты цікаўныя і, як высветлілася, прадпрымальныя. Спачатку зацікавіліся тым, што напісана ў падручніках. «Забароненая гісторыя» ўдвая цікавейшая — там і войны з Масквой, і Вялікае Княства Літоўскае, і нацыянальнае Адраджэнне пачатку мінулага стагоддзя. А праз пару гадоў, калі ўлада зменіцца, гэтыя кнігі будуць на вагу золата. Сапраўдны рарытэт — проста як тыя, што пазбеглі нацысцкіх вогнішчаў пры Гітлеры»

Апошнія навіны