У Брэсце пасялілася калібры?
- 18.08.2026, 17:03
Каля кветкавага прылаўка заўважылі незвычайную істоту.
Прадаўцы кветак у Брэсце заўважылі нешта нязвыклае каля сваіх тавараў. Над букетам каліфарнійскіх цыній кружылася невялікая крылатая істота, якую спачатку прынялі за птушку калібры, што таксама п’е нектар з кветак. Што гэта за жывёліна, высветліў акаўнт «Віртуальны Брэст» у Threads.
Паглядзець у Threads
Аднак птушкі калібры ў дзікай прыродзе Беларусі не жывуць — яны водзяцца толькі ў Амерыцы. За «беларускую калібры» прынялі дзённага матылька з сямейства бражнікаў — языка́на звычайнага. З-за манеры завісаць над кветкамі і хутка махаць крыламі яго часта прымаюць за птушку. У Беларусі ён сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але часцей назіраецца ў паўднёвых і цэнтральных раёнах у цёплы час года.
Матылькі-бражнікі і іх гусеніцы прыносяць карысць як апыляльнікі раслін і рэгулятары пустазелля, але могуць наносіць лакальную шкоду пасадкам культурных раслін, бо іх буйныя лічынкі актыўна ядуць лісце. Для чалавека і жывёл яны цалкам бяспечныя.