Z-прапагандыст раскрыў праўду аб сітуацыі ў Расіі
- 18.08.2026, 17:05
Бензіну няма, фронт трэшчыць.
Вядомы расійскі Z-прапагандыст Яўген Гольман выступіў з незвычайна шчырым зваротам аб сітуацыі ў Расіі. Ён паскардзіўся на дэфіцыт бензіну, удары ўкраінскіх сіл па расійскіх тылах, праблемы на фронце і сістэматычную хлусню з боку афіцыйных структур. Эмацыйнае паведамленне прапагандыст апублікаваў у сваім Telegram-канале.
Паводле слоў Гольмана, ён не змог запраўіць машыну, бо ва ўсім акрузе на запраўках не аказалася бензіну. Пры гэтым, як падкрэсліў ваенкар, дэфіцыт паліва — далёка не адзіная праблема, з якой сутыкнулася Расія.
«Ужо засыпаеш (здзіўленым — рэд.), прачынаешся (яшчэ больш здзіўленым — рэд.). Кожны дзень адбываецца тое, што адбывацца не павінна! Усё больш і больш ляціць на Маскву. Палова збіваецца, палова (трапляе — рэд.). Wildberries дабілі! (…) Яны (б'юць — рэд.). Калі пачнём (біць — рэд.) мы? (…) Чаму прэзідэнту ўсе хлусяць? Вось (украінцы) адбілі вёску Іскра ў Данецкай (вобласці). Чаму пра гэта не гаворыцца? 30 чалавек узялі ў палон! А тыдзень таму 64 узялі ў палон нашых хлопцаў. Чаму вы маўчыце? Пакуль вы не перастанеце (хлусіць — рэд.), народ не пачне вам верыць», — заявіў Гольман.