BE RU EN

Jeep паказаў, як выглядае новы Cherokee

  • 18.08.2026, 17:31

Папулярны пазадарожнік чакаюць сур’ёзныя змены.

Адраджаны Jeep Cherokee, выпушчаны толькі ў 2026 годзе, нядоўга пратрымаецца на рынку, бо яму на пяткі наступае сёмая мадэль пазадарожніка, з’яўленне якой да канца дзесяцігоддзя ўжо пацвердзілі ў Jeep.

Гэта будзе не проста абноўленая версія цяперашняга пазадарожніка, а істотна ўдасканаленая дзякуючы новай платформе мадэль, паведамляе СarBuzz.

Аўтавытворца ўжо заявіў, што актыўна распрацоўвае Cherokee наступнага пакалення на новай платформе STLA One ад Stellantis. Гэта вельмі гнуткая архітэктура для субкампактнага і кампактнага сегментаў, якая падтрымлівае электрычныя, гібрыдныя і рухавікі ўнутранага згарання.

Зазначым, што шостае пакаленне Cherokee пабудавана на платформе STLA Large з папярочным размяшчэннем рухавіка.

STLA One прызвана аб’яднаць пяць асобных платформаў у адзіную канструкцыю, прапаноўваючы вялікія перавагі з пункту гледжання эканоміі маштабу, што прывядзе да зніжэння вытворчых выдаткаў і патэнцыйна да больш даступных аўтамабіляў.

STLA One у Паўночнай Амерыцы будзе вырабляцца на заводзе Stellantis у Белвідэры, штат Ілінойс, які доўга прастойваў. На падрыхтоўку прадпрыемства выдзелена больш за $800 мільёнаў. Пацверджана, што завод будзе выпускаць як мінімум дзве мадэлі на гэтай платформе.

Хоць Stellantis не назваў, якія платформы будуць заменены, лічыцца, што гэта ў асноўным састарэлыя канструкцыі, атрыманыя ў спадчыну ад PSA Group і FCA да іх аб’яднання ў 2021 годзе.

Кампанія Stellantis заяўляе, што больш за 30 аўтамабіляў распрацоўваюцца на платформе STLA One у межах глабальнага партфеля брэндаў кампаніі і будуць запушчаныя да 2035 года, у тым ліку многія для рынку ЗША.

У Еўропе першыя аўтамабілі на платформе STLA One з’явяцца ўжо ў наступным годзе, але ў ЗША яна будзе даступная толькі пасля пачатку продажаў новага Cherokee, якія цяпер запланаваны на другую палову 2029 года.

Апошнія навіны