BE RU EN

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі: Мы на 100% будзем падтрымліваць Украіну

  • 18.08.2026, 17:36

Эндзі Бёрнэм адказаў на пагрозы Масквы.

Вялікабрытанія будзе на 100 % падтрымліваць Украіну і застанецца на яе баку «ў цяжкую хвіліну». Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Эндзі Бёрнэм пасля таго, як Масква папярэдзіла Лондан пра «наступствы» паставак беспілотнікаў Кіеву, піша Reuters.

Бёрнэм падкрэсліў, што Вялікабрытанія «робіць тое, што даўно абяцала, — падтрымлівае Украіну на 100% у гэтай незаконнай вайне», якую вядзе расійскі дыктатар Пуцін.

«Мы не сябры толькі ў добрыя часы. Мы будзем побач з Украінай у цяжкую хвіліну, і гэта не зменіцца», — сказаў ён.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі не пацвердзіла, ці выкарыстоўваліся брытанскія беспілотнікі для нанесення ўдараў па нафтаперапрацоўчых заводах і лагістычных аб’ектах РФ.

Апошнія навіны