BE RU EN

«Гэта агонія?»: Беларус паставіў дакладны дыягназ сістэме

  • 18.08.2026, 17:39

Цікавыя назіранні жыхара сталіцы.

Карыстальнік Threads asaikowski падзяліўся сваімі ўражаннямі ад навін з Беларусі, паведамляе Charter 97.org.

«Гляджу відэа і радуюся за любімы Мінск, — піша ён. — Уражваюць новыя раёны і пахарашэўшы цэнтр. Але разам з тым разумею, што паміраюць прамысловасць і сельская гаспадарка. МТЗ і МАЗ, «Гомсельмаш» і «Гарызонт». «Атлант» і «Маторны» з «Шарыкамі» дыхаюць на ладан. Велазавод даўно закопалі. Пагалоўе жывёлы скарацілася ў разы.

Выходзіць, што замест вытворчай базы людзі атрымалі жылыя метры. Ці не прыгожая гэта агонія? Як і за кошт чаго краіна будзе жыць далей?»

Сітуацыя з дэмаграфіяй яшчэ больш сумная, дадае аўтар допісу ў адным з каментароў.

«Паводле некаторых крыніц, у краіне пражывае менш за 9 мільёнаў чалавек, — піша ён. — А самыя смелыя здагадкі кажуць пра крыху больш чым 7 мільёнаў. На вуліцах і ў грамадскіх месцах вельмі мала людзей ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Можа, усе яны перамяшчаюцца на машынах?»

Апошнія навіны