BE RU EN

«У іх так прынята рамонты сабе рабіць?»

  • 18.08.2026, 17:56

Аб'ява расіян аб арэндзе жылля шакавала беларусаў.

Незвычайную аб'яву аб здачы кватэры знайшла жыхарка комплексу «Мінск-Мір» kovalchuk_yana14.

«Дык што, беларусы, мы прабілі дно на рынку арэнды нерухомасці, — піша яна. — Знайшла гэтую аб'яву ў групе арэнды кватэр у «Мінск-Мір». Выдаліла адрас і кантакты. Дзяўчына прапануе зрабіць ёй рамонт у голай кватэры, плаціць за арэнду, нейкім чынам там жыць і працаваць, пазначыла нават дэдлайны па завяршэнні аздаблення і «льготныя» сумы арэнды.

Што адбываецца? Чаму пісала яна, а сорамна мне? І вішанька на торце — уласнік з РФ, у іх так прынята рамонты сабе рабіць?»

Кошт арэнды, пазначаны ў аб'яве, — 1500 беларускіх рублёў у месяц.

Паглядзець у Threads

Апошнія навіны