BE RU EN

Бельгія можа перадаць Украіне замарожаныя актывы РФ

  • 18.08.2026, 21:34

Мова пра $230 млрд.

Міністр замежных спраў Бельгіі Максім Прэво дапусціў, што яго ўрад можа падтрымаць выкарыстанне прыблізна €200 млрд ($230 млрд) замарожаных расійскіх актываў для падтрымкі Украіны. Пра гэта ён заявіў 18 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, піша Kyiv Post.

Паводле яго слоў, галоўнай умовай для гэтага з'яўляецца гатоўнасць Еўропы «прадэманстраваць салідарнасць» у размеркаванні рызык.

«Рызыкі, якія мы вызначылі тады, нікуды не зніклі. Але ў нас няма прынцыповых пярэчанняў супраць таго, каб гэтыя грошы былі выкарыстаныя для падтрымкі ўкраінскай справы», – сказаў Прэво.

Міністр падкрэсліў, што «ні ў якім разе не варта разумець або трактаваць сумневы Бельгіі ці яе адмову выкарыстоўваць замарожаныя актывы як адсутнасць жадання дапамагчы Украіне, а тым больш як жаданне аказаць якую-небудзь дапамогу Расіі».

Апошнія навіны