У Горацкім раёне аўтакран упаў на легкавік
- 18.08.2026, 21:45
Момант трапіў на відэа.
ДТЗ з удзелам аўтакрана адбылося 18 жніўня ў Горацкім раёне, паведамілі ў ДАІ.
59-гадовы вадзіцель аўтакрана на павароце дарогі выехаў на сустрэчную паласу і ўрэзаўся ў Volkswagen. Транспартныя сродкі з'ехалі ў кювет, дзе аўтакран прыціснуў легкавік.
У аварыі пацярпеў вадзіцель Volkswagen, яго даставілі ў бальніцу.