Рыжэнкаў паляцеў адпачываць у Паўночную Карэю
- 19.08.2026, 1:34
Разам з сям'ёй.
Неафіцыйны тэлеграм-канал МЗС паведаміў, што міністр замежных спраў Беларусі цяпер у адпачынку і «не дзе-небудзь, а ў КНДР».
Рыжэнкаў праводзіць час у Паўночнай Карэі не адзін, а з сям'ёй, а прымаюць яго «сябры», у якіх замест розных дасягненняў цывілізацыі «свежае паветра, ідэі чучхе і размовы пра вечнае».