BE RU EN

У Беларусі пачнуць выпускаць кормы для жывёл у паўч-пакетах

  • 19.08.2026, 5:53

Гэтым зоймецца прадпрыемства, якое яшчэ нядаўна лічылася стратным.

Асартымент кармоў для дамашніх жывёл беларускай вытворчасці стане шырэйшы. У Віцебскай вобласці плануюць наладзіць выпуск вільготнай прадукцыі ў паўч-пакетах, піша Office Life.

Новы напрамак асвояць на Аршанскім мясакансервавым камбінаце, які ў маі далучылі да агракамбіната «Дзяржынскі» як стратнае прадпрыемства.

Цяпер на заводзе паступова мадэрнізуюць вытворчасць і пашыраюць лінейку выпускаемай прадукцыі.

Беларускія вытворцы ў асноўным фасуюць вільготныя кормы для жывёл у бляшаную або пластыкавую ўпакоўку. Але ўладальнікі котак і сабак, напэўна, пацвердзяць: паўчы ў побыце значна зручнейшыя.

Мяккія пакеты прасцей адкрываць і захоўваць. Да таго ж такая ўпакоўка лепш захоўвае якасць змесціва.

У Оршы пад новы напрамак плануюць стварыць асобныя магутнасці. На прадпрыемстве збіраюцца адкрыць яшчэ адзін цэх.

Апошнія навіны