BE RU EN

Арына Сабаленка за 55 хвілін пераадолела кітайскую перашкоду і выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Цынцынаці

  • 19.08.2026, 9:48

Беларуская тэнісістка абыграла Ван Сіньюй з Кітая.

Першая ракетка свету, беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, страціла толькі чатыры геймы ў паядынку трэцяга круга «тысячніка» ў Цынцынаці, дзе яе суперніцай была 36-я ў рэйтынгу WTA Ван Сіньюй з Кітая, — 6:1, 6:3, піша «Прэсбол».

Тэнісісткі правялі на корце 55 хвілін. Сабаленка выканала пяць падач навылёт, дапусціўшы пры гэтым адну падвойную памылку, а таксама рэалізавала чатыры брэйк-пойнты з сямі. Сіньюй выканала ў матчы два эйсы, дапусціла адну падвойную памылку, а брэйк-пойнтаў у кітайкі не было.

Апошнія навіны