BE RU EN

Крамль таемна рыхтуецца да вялікага блэкауту ў Маскве

  • 2.08.2026, 12:57

Да зімы Украіна выб'е энергакальцо сталіцы РФ.

Масква рыхтуецца сядзець без святла: бліжэй да зімы Украіна знішчыць маскоўскае энергетычнае кальцо 500 кВ і 220 кВ. Таму ўжо зараз урад забараніў майнінг крыптавалют у Маскве і Маскоўскай вобласці.

Аб гэтым у сваім блогу піша расійскі эканаміст Вячаслаў Шыряеў.

Забарона будзе дзейнічаць з 15 жніўня 2026 года. Такую пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін.

Да гэтага забарона на майнінг дзейнічала ў 13 энергадэфіцытных рэгіёнах, сярод якіх анексаваныя тэрыторыі Украіны, рэспублікі Паўночнага Каўказа і вобласці на паўднёва-ўсходзе Сібіры.

Абцяжарванне электрасетак ад майнераў — дадатковы фактар рызыкі для блэкауту ў выпадку знішчэння падстанцый вакол Масквы. А яны там вельмі цікавыя.

У сталічным рэгіёне ўсталяваныя камплектныя размеркавальныя прылады элегазавыя (КРУЭ) высокага напружання 500 кВ, 220 кВ, 110 кВ. Гэта не трансфарматары, якія РФ можа вырабіць сама ў выпадку чаго.

Гэта складаныя вырабы, якія праектуюцца індывідуальна пад унікальную электрычную схему падстанцыі і ўмовы энергасістэмы.

Нават Кітай не здолеў асвоіць вытворчасць настолькі ж надзейнага абсталявання, хоць мае адпаведныя магутнасці. А іншыя краіны нічога Маскве не дадуць.

Праблема ў звышцякучасці элегазу і ў шэрагу іншых фактараў. Так што замяніць знішчаныя Украінай КРЭУ будзе проста няма чым. Вялікая колькасць падстанцый і ў іншых рэгіёнах РФ таксама пераведзена на падобнае абсталяванне, таму ўдары ЗСУ хутка разбураць аб’яднаную энергасістэму краіны, прымусяць спыніцца цягнікі, запаволяць падвоз тэхнікі, боепрыпасаў, правіянту на фронт.

Урад РФ выдатна разумее, што чакае краіну восенню, але папярэджваць насельніцтва і бізнес ніхто не збіраецца. У Мінэнерга ведаюць пра праблемы з прапускной здольнасцю і ўстойлівасцю энергасістэмы, дзе трэба захоўваць баланс паміж генерацыяй і спажываннем.

Інакш святло пагасне ў дзясятках рэгіёнаў. Бо гэта адзіны арганізм, які імгненна «адчувае» змены і патрабуе перабудовы, калі яна магчымая. Інакш адбываецца развал на асобныя «энергаастравы», а потым — поўны блэкаут.

З-за рассінхранізацыі адбудзецца і адключэнне энергаблокаў АЭС іх уласнай ахоўнай аўтаматыкай. Выходзіць, у Крамлі заўсёды выдатна разумеюць, куды будзе біць Украіна. І аферты сэлерам WB за тыдзень да ўдараў па складах — зусім не выпадковасць. Як і забарона майнінгу ў Маскоўскім рэгіёне.

Разумеюць, але зрабіць нічога не могуць, акрамя чарговых забаронаў і адмаўлення ад адказнасці.

Апошнія навіны