BE RU EN

У Мінску адкрыюць новы аквапарк на Цнянскім вадасховішчы

  • 2.08.2026, 13:29

Ён будзе знаходзіцца на тэрыторыі камплексу «Паўночны Бераг».

На тэрыторыі жылога камплексу «Паўночны Бераг» у Мінску адкрыецца новы аквапарк, які забудоўшчык называе найбуйнейшым паркам на вадзе ў Беларусі, паведамляе «Еўрарадыё».

Аквапарк зойме тэрыторыю плошчай каля дзвюх тысяч квадратных метраў. Камплекс будзе даступны для дарослых, а таксама для дзяцей ад шасці гадоў пры росце ад 120 см у суправаджэнні дарослых. Максімальная вага аднаго наведвальніка — 150 кг.

Адкрыццё запланавана на гэтае лета. На аб’екце ўжо вядзецца мантаж абсталявання.

Апошнія навіны