У Беларусі актыўна ствараецца новая дэсантна-штурмавая брыгада
- 2.08.2026, 14:34
Будзе дыслакавацца на поўдні краіны, недалёка ад Гомеля.
З пачатку 2026 года ў Беларусі вядзецца праца над стварэннем новага буйнага злучэння — 37-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Пра гэта ў эфіры «ВоенТВ» расказаў Аляксандр Ільюкевіч, камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.
Пра працу над стварэннем брыгады стала вядома яшчэ ў лютым 2026 года. «Яна будзе дыслакавацца недалёка ад Гомеля, мы ўжо прыступілі да фармавання вайсковых часцей, сфармаваны адзін батальён. У гэтым годзе мы фармуем яшчэ батальён, падраздзяленні баявога забеспячэння, артылерыйскія, зенітныя падраздзяленні, разведвальныя», — заяўляў тады Ільюкевіч.
Сёння, 2 жніўня 2026 года, ён жа адзначыў у эфіры «ВоенТВ», што новая часць атрымае нумар 37. На дадзены момант ужо сфармаваны шэраг часцей і падраздзяленняў, набраныя афіцэры і прызваны асабовы склад. У 2027 годзе новая брыгада будзе перадыслакаваная пад Гомель (адлегласць ад горада да мяжы з Украінай каля 40 км).
На дадзены момант у Беларусі ёсць тры такія брыгады: 103-я ў Віцебску, 38-я ў Брэсце і 5-я ў Мар’інай Горцы.