Беларус пасля сну заявіў у міліцыю на знаёмага, побач з якім заснуў
- 2.08.2026, 17:09
Ён абвінаваціў яго ў крадзяжы.
Жыхар Мінска пасля сну заявіў у міліцыю на знаёмага, побач з якім заснуў. Падрабязнасці ў пракуратуры Фрунзенскага раёна паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны».
Фігурантам крымінальнай справы стаў 44-гадовы мінчанін. Паблізу аднаго з жылых дамоў на вуліцы Адзінцова выпівала кампанія. І мужчына, калі яго знаёмы заснуў, забраў у таго банкаўскую картку, што выпала з кішэні.
Пакуль уладальнік карткі спаў, мінчанін за паўдня здзейсніў 82 транзакцыі, з якіх 77 аказаліся паспяховымі. Шкода склала без малага 3500 рублёў. Увечары, прачнуўшыся, мінчанін выявіў спісанні з карткі, заблакаваў яе і патэлефанаваў у міліцыю.
Праваахоўнікі затрымалі падазраванага і ўстанавілі, што раней ён ужо быў асуджаны за крадзеж бутэлькі піва.
Мінчаніна будуць судзіць за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі (ч. 1 арт. 212 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Сваю віну ён цалкам прызнаў, але прычыненую пацярпеламу шкоду не адшкодзіў. Устаноўлена, што абвінавачваны мае патрэбу ў прымусовым лячэнні ад хранічнага алкагалізму. Да суда ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.