Два верталёты сутыкнуліся падчас тушэння ляснога пажару ў Грэцыі
- 2.08.2026, 19:37
Відэа.
У Грэцыі падчас тушэння лясных пажараў у раёне Псата сутыкнуліся два верталёты тыпу Bell. Пра гэта 2 жніўня паведамляе паведамляе Naftemporiki.
Верталёты выляцелі з ваеннага аэрадрома Элефсіна. У верталётах было па два чалавекі.
Σοκαριστικό βίντεο - ντοκουμέντο: H στιγμή της σύγκρουσης των δύο ελικοπτέρων στην Ψάθα #Ψαθα #ελικοπτερα #φωτιες #φωτια pic.twitter.com/mxAr4NXiQe
— naftemporiki.gr (@naftemporikigr) August 2, 2026
На відэа відаць, як яны ляцяць на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, пасля чаго сутыкаюцца ў паветры. Адзін з іх пасля сутыкнення падае, ахоплены полымем.
Паводле звестак СМІ, камандзір і другі пілот аднаго з верталётаў дастаўлены ў ваенны шпіталь ВПС Грэцыі з лёгкімі траўмамі. Два члены экіпажа другога верталёта былі знойдзеныя без прытомнасці.
Як піша CNN Greece, пілотамі абодвух верталётаў былі грамадзяне Румыніі. Экіпаж аднаго з паветраных суднаў пасля сутыкнення змог перадаць сігнал аб крушэнні і паведаміць пра сітуацыю з другім верталётам. Пасля чаго была пачата пошукава-выратавальная аперацыя.