Міленіялы ўспамінаюць Беларусь свайго юнацтва
- 2.08.2026, 20:31
Яны публікуюць фота з асабістых архіваў.
Карыстальнік Threads з нікам etovadyada выклаў старую фатаграфію будынка на Нямізе з шыльдай мабільнага аператара Velcom, чым выклікаў прыступ настальгіі ў іншых беларусаў. У каментарыях пачалі дзяліцца фота з мінулага з месцамі, якіх ужо няма, і падзеямі, пра тое, ці паўторацца яны — невядома, піша «Зеркало».
loto_rosa знайшла ў сябе фота Мінска яшчэ без ГЦ Galleria і Double Tree by Hilton у 2013 годзе.
sjigalov сабраў чатыры тысячы лайкаў пад сваім фота цацкі Фербі з «Макдональдса» ўзору 2000 года.
tyoma1908 узгадаў Чэмпіянат свету па хакеі, які праходзіў у Мінску ў 2014 годзе.
ira_drammer была на матчы БАТЭ — «Баварыя» ў 2012 годзе.
А gai_video хадзіла на Linkin Park яшчэ з салістам гурта Чэстарам Бенінгтанам, які памёр у 2017 годзе.
Міленіялы ўспамінаюць Беларусь свайго юнацтва
ann_alexandrovna01 узгадала тарыф для моладзі «Супер Джынс».
Вядома, не абышлося без «Хутка Смачна». Першым яго ў допісе ўзгадаў _yaryoma_.
alex.phoenix_photo настальгуе па легендарным рынку на стадыёне «Дынама» на пачатку нулявых.
А irisha_belarus — па Нямізе без «Дома Чыжа».
alexxa_schneider паказала, як хадзіла на канцэрт гурта Rammstein у «Мінск-Арэне».
Акрамя гэтага, у каментарыях шмат фотаўспамінаў напояў і снэкаў, якія ўжо не выпускаюць, старой рэкламы і тэлефонаў.