«Крамбамбуля» і Лявон Вольскі сёння правядуць анлайн-канцэрт
- 20.08.2026, 15:25
У 20:00 па мінскім часе.
Гурт «Крамбамбуля» разам з яго лідарам Лявонам Вольскім анансаваў анлайн-выступленне пад назвай «Усебеларускі карапаратыў». Музыкі запрашаюць беларусаў далучацца з любой кропкі планеты.
«Мы збіраемся, каб павесяліцца, патанчыць, заспяваць улюбёныя песні і годна правесці гэтае спякотнае лета на не менш спякотным канцэрце», — запрашаюць арганізатары.
Канцэрт адбудзецца 20 жніўня а 20:00 па мінскім часе ў прамым эфіры па спасылцы.