BE RU EN

Піраты захапілі судна са зброяй Турцыі ля берагоў Самалі

  • 20.08.2026, 22:02

У склад экіпажа ўваходзілі дзесяць чалавек.

Піраты ля берагоў Самалі захапілі судна пад сцягам Камеруна са зброяй на борце, паведаміў Associated Press самалійскі чыноўнік.

Судна Lutuf захапілі на пачатку тыдня ля ўзбярэжжа раёна Эйл у рэгіёне Пунтленд. Паводле слоў чыноўніка, Lutuf везла зброю для турэцкага ваеннага вучэбнага аб’екта ў Магадзіша, а таксама сродкі сувязі і спадарожнікавае абсталяванне. У склад экіпажа ўваходзілі дзесяць чалавек: шэсць грамадзян Індыі, грамадзяне Турцыі і Грузіі, а таксама двое сербскіх ахоўнікаў.

Па даных крыніцы AP, восем піратаў даставілі судна да ўзбярэжжа раёна Нугаал. Пазней да карабля наблізіліся два турэцкія судны, а турэцкія верталёты і беспілотнікі адсочвалі сітуацыю ў раёне.

Чыноўнік паведаміў, што пасля прыбыцця невялікай лодкі з двума мужчынамі і яе вяртання да берага адбыўся авіяўдар. У выніку загінулі чацвёра чалавек, яшчэ двое атрымалі раненні. AP не змагло незалежна ўстанавіць, хто нанёс удар і ці былі загінулыя звязаныя з захопам судна.

Апошнія навіны