У Хабараўску знік беларус, які прыехаў на заробкі
- 21.08.2026, 9:10
18 жніўня ён заходзіў у рэдакцыю «Хабараўскіх вестак».
У расійскім Хабараўску знік беларус Раман Крупа. Пра гэта паведамілі мясцовыя медыя і беларускі пошукава-выратавальны атрад «Сімуран».
43-гадовы Раман Крупа прыбыў на Далёкі Усход з беларускага Мазыра на працоўную вахту, паведамляе «Дзёрзкі Хабараўск». Некалькі дзён таму мужчыну стала блага, і ён прыйшоў на прыём у мясцовую клініку. Лекар не ўбачыў падстаў для шпіталізацыі і адправіў яго назад на вуліцу. Пасля гэтага Раман знік.
Ён не вярнуўся ў інтэрнат, яго тэлефон не адказвае, на сувязь з сваякамі ён больш не выходзіў. Паводле Amur Mash, 18 жніўня беларус заходзіў у рэдакцыю «Хабараўскіх вестак» — папрасіў вады і даведваўся, як дабрацца да пасольства Беларусі (у горадзе ёсць аддзяленне беларускага дыппрадстаўніцтва).
Паводле слоў супрацоўнікаў, выглядаў дзіўна — быў нібыта ў прострацыі і дрэнна цяміў. Мужчына распавёў, што ў яго ўсё скралі. Яму намалявалі маршрут, пасля чаго ён пайшоў. Толькі праз некаторы час журналісты даведаліся з навін, што Раман у вышуку.
Яго ўжо шукаюць беларуская міліцыя і валанцёры.