BE RU EN

Ураганны вецер абясточыў Гродзеншчыну

  • 22.08.2026, 15:50

Электразабеспячэнне парушана ў больш як 30 населеных пунктах.

22 жніўня на Гродзенскую вобласць абрынуўся ўраганны вецер, які прынёс цыклон Прыска, паведамілі ў Гроднаэнерга.

Спецыялісты аднаўляюць электразабеспячэнне ў раёнах, што пацярпелі ад непагадзі. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на Гродзенскі, Шчучынскі, Мастоўскі і Воранаўскі раёны. Гроднаэнерга ўвяло асаблівы рэжым працы.

«На дадзены момант электразабеспячэнне парушана ў больш як 30 населеных пунктах рэгіёна», — паведамілі ў арганізацыі.

Апошнія навіны