Зорка «Не нараджайся прыгожай» імкліва страчвае слых і зрок
- 22.08.2026, 21:21
У 2005–2006 гадах гэты серыял быў папулярны ў Беларусі.
Расійская актрыса Нэлі Уварава, вядомая па серыяле «Не нараджайся прыгожай», сутыкнулася з праблемамі са зрокам і слыхам, паведамляюць расійскія СМІ.
Па звестках выданняў, 46-гадовая актрыса заўважыла рэзкае пагаршэнне зроку. Таксама на верхнім веку правага вока ў яе з'явілася ўтварэнне. Лекары прызначылі Уваравай гарманальныя мазі і акуляры для чытання. Паводле інфармацыі СМІ, левае вока без карэкцыі цяпер бачыць на 10%.
Пазней актрыса таксама паскардзілася на частковае зніжэнне слыху, якое ўзнікла пасля купання. Акрамя таго, яе турбуюць першэнне ў горле і сухі кашаль.
Зараз Уваравай прызначана лячэнне, у якое ўваходзяць інгаляцыі, захаванне дыеты і сон з прыўзнятай галавой.