BE RU EN

У Мінску на скрыжаванні сутыкнуліся два грузавікі

  • 25.08.2026, 12:29

Момант ДТЗ патрапіў на відэа.

Учора ўвечары 29-гадовы кіроўца грузавога МАЗа з паўпрычэпам ехаў па праездзе Геалагічным і пры павароце направа на вуліцу Ваупшасава не саступіў дарогу грузавіку Mercedes з паўпрычэпам. У выніку адбылося сутыкненне.

Паводле папярэдняй версіі ДАІ Мінска, кіроўца МАЗа рухаўся на дазваляльны зялёны сігнал дадатковай секцыі святлафора, калі гарэў асноўны чырвоны сігнал.

Ніхто не пацярпеў, транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні.

Апошнія навіны