BE RU EN

На праспекце Незалежнасці ў Мінску адбылося масавае ДТЗ

  • 26.08.2026, 10:13

Toyota сутыкнулася з аўтобусам і яшчэ двума легкавымі аўтамабілямі.

Учора ўвечары на праспекце Незалежнасці адбылося ДТЗ, удзельнікамі якога сталі аўтобус і тры аўтамабілі. Вадзіцель Toyota урэзаўся ў аўтобус МАЗ, які рухаўся ў тым жа напрамку. Ад удару Toyota сутыкнулася з Nissan і Hyundai.

Паводле версіі ДАІ Мінска, аварыя адбылася з-за таго, што пры перабудове вадзіцель Toyota не пераканаўся ў бяспецы манеўра.

Вадзіцелі і пасажыры аўтобуса і легкавых аўтамабіляў не пацярпелі. Пашкоджанні атрымалі толькі транспартныя сродкі.

Апошнія навіны