Падчас вучэнняў Ціхаакіянскага флоту РФ з удзелам атамнай падлодкі адбыліся магутныя выбухі
- 26.08.2026, 18:54
Магла адбыцца дэтанацыя «Арэшніка».
На расійскім Далёкім Усходзе, у заліве Пятра Вялікага, адбыліся выбухі. Пра гэта паведамляе unian.net.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылася дэтанацыя «Арэшніка». Гаворка можа ісці пра падводную лодку», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што жыхары населенага пункта Валчанец Прыморскага краю зафіксавалі слуп дыму ў акваторыі РФ. Відавочцы бачылі каля месца выбуху ваенныя караблі. На дадзены момант афіцыйных каментарыяў з боку расійскага ўрада або камандавання флоту няма.
У той жа час украінскі партал «Мілітарны» не выключае, што выбух можа быць звязаны з вучэннямі Ціхаакіянскага флоту РФ 20 жніўня, у якіх былі задзейнічаныя ракетны крэйсер «Варяг», атамная падводная лодка «Омск» і берагавы ракетны комплекс «Бастыён».
Праект глыбокай мадэрнізацыі «Омска» прадугледжвае замену існуючых 24 пускавых установак на ўніверсальныя ўстаноўкі, здольныя несці да 72 ракет «Калібр», «Онікс» або «Цыркон». На дадзены момант, згодна з ходам вучэнняў, «Омск» захаваў зыходную канфігурацыю, выканаўшы залпавую стральбу крылатымі супрацькарабельнымі ракетамі П-700 «Граніт».