BE RU EN

У ЕС абмяркоўваюць каля 1600 «кандыдатаў» для новага пакета санкцый супраць РФ

  • 29.08.2026, 21:52

Мова ідзе пра значнае пашырэнне абмежаванняў.

У ЕС абмяркоўваюць падрабязнасці новага пакета санкцый супраць Расіі; у санкцыйныя спісы могуць трапіць каля 1600 фізічных і юрыдычных асоб.

Аб гэтым са спасылкай на свае даныя паведамляе Politico.

Паводле слоў трох еўрапейскіх дыпламатаў, новы пакет санкцый супраць РФ будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Савета ЕС па замежных справах, якое адбудзецца ў аўторак–сераду наступнага тыдня ў Ірландыі.

Адзін з дыпламатаў кажа, што «кандыдатамі» ў спіс з'яўляюцца каля 1600 асоб — 800 фізічных і 800 юрыдычных. Прыняць пакет разлічваюць у сярэдзіне кастрычніка.

Яшчэ адзін суразмоўца паведаміў, што зноў абмяркоўваецца выкарыстанне замарожаных расійскіх актываў — хоць гэта зноў азначае неабходнасць пераканаць Бельгію, якая баіцца юрыдычных наступстваў.

Усе трое дыпламатаў адзначаюць, што ў цэлым ідзе гаворка пра значнае пашырэнне існых санкцый.

Як паведамлялася, на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-членаў ЕС будзе прысутнічаць і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга.

Апошнія навіны