Дроны ўдарылі па ключавым складзе Wildberries пад Масквой: што вядома
- 3.08.2026, 8:28
Пачаўся пажар.
Раніцай 3 жніўня ва Уладзімірскай вобласці дроны атакавалі лагістычны цэнтр Wildberries плошчай амаль 172 тысячы квадратных метраў — гэта адзін з найбуйнейшых хабаў кампаніі. Аб’ект адыгрываў ключавую ролю ў размеркаванні таварапатоку паміж Маскоўскім рэгіёнам і цэнтральнай, паўночна-заходняй і паўночнай часткамі еўрапейскай Расіі, піша «Главред».
Як паведамляе Telegram-канал «Exilenova+», пад удар трапіў склад Wildberries у Храставе (Уладзімірская вобласць РФ).
Каардынаты цэнтра — 56.050675, 40.125891. Гэта кропка знаходзіцца ва Уладзімірскай вобласці, на ўсход ад сталічнага рэгіёна, то бок на адным з асноўных напрамкаў падвозу тавараў у Маскву.
У сеціве таксама апублікавалі кадры пажару.
Fire Point, украінская кампанія ў сферы абаронных тэхналогій, паведаміла, што ўдар па лагістычным хабе быў нанесены беспілотнікамі FP-1. Паводле дадзеных кампаніі, гэта адзін з найбуйнейшых аб’ектаў Wildberries у Цэнтральнай Расіі — пасля поўнага ўводу ў эксплуатацыю ягоная ўмяшчальнасць складае больш за 120 млн адзінак тавараў.