BE RU EN

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Ярашэвіч

  • 3.08.2026, 10:46

Ён быў асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы калоніі.

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Ярашэвіч, пра гэта ў Facebook напісала ягоная жонка, экс-палітвязніца Антаніна Канавалава.

У маі 2021 года Сяргей быў асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы калоніі па справе тэлеграм‑канала «Армія з народам».

«Малеча нарэшце дачакалася тату на волі і ў бяспецы. Найбольш хочацца, каб гэты дзень настаў для кожнага палітвязня, каб кожны апынуўся ў абдымках самых дарагіх людзей, каб больш ніхто не чакаў сваіх блізкіх за калючым дротам», — напісала Антаніна.

Сяргея затрымалі ў кастрычніку 2020 года і пазней асудзілі па артыкулах «аб грубым парушэнні парадку» (арт. 342 КК), «падрыхтоўка і ўдзел у масавых беспарадках» (часткі 2 і 3 арт. 293 КК). Першапачаткова Сяргея прысудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Аднак ужо ў зняволенні мужчыну судзілі яшчэ раз, па артыкуле «аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» (арт. 411 КК) суд дадаў яму яшчэ дзевяць месяцаў.

Апошнія навіны