У прэс-службе Пуціна паніка
- Аббас Галлямаў
- 3.08.2026, 11:35
Прызначана службовае расследаванне.
У прэс-службе прэзідэнта паніка. Паводле чутак, што імкліва распаўсюдзіліся, Патрушаў пераканаў Пуціна ў тым, што няўдалая працэдура прыёму параду ў Дзень ВМФ, якая стала падставай для шматлікіх інтэрнэт-мэмаў, роўна як і неякасная выява з мерапрыемства, — гэта не проста памылка. Не, гэта ні шмат ні мала правакацыя лібералаў, што акопаліся ў адміністрацыі.
Па выніках гэтай размовы прызначана службовае расследаванне. Удар нібыта накіраваны супраць Пяскова, якога сілавікі даўно не любяць. Сам прэс-сакратар, можа, і ўтрымаецца, але некалькіх крайніх з ліку супрацоўнікаў прэс-службы і ўпраўлення пратакола, кажуць, пакараюць.
Вінаватых, вядома, не расстраляюць і нават не пасадзяць. Але ж і пры Сталіне «палітычных» таксама не адразу да сцяны пачалі ставіць. Спачатку літаральна па некалькі гадоў высылкі давалі. А потым разышліся. Тут важная тэндэнцыя — калі непрафесіяналізм і разгільдзяйства абвяшчаюцца змовай.
Аббас Галлямаў, Telegram