Зяленскі плануе прызначыць Умерава кіраўніком Службы знешняй разведкі Украіны
- 3.08.2026, 13:14
РНБО можа ўзначаліць былы міністр унутраных спраў Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер прызначыць сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэма Умерава кіраўніком Службы знешняй разведкі Украіны. Пра гэта карэспандэнту unian.net паведаміла добра інфармаваная крыніца.
«Кіраўнік дзяржавы павінен прызначыць Рустэма Умерава кіраўніком СЗР», — адзначыла крыніца.
У той жа час новым сакратаром РНБО замест Умерава павінен стаць былы міністр унутраных спраў Ігар Кліменка.
Умераў быў прызначаны кіраўніком РНБО ў ліпені 2025 года, да гэтага ён займаў пасаду міністра абароны.
31 ліпеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс змены у склад Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.
У прыватнасці, рашэннем Зяленскага са складу РНБО выключылі былога міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменку, былую прэм'ер-міністарку Юлію Свірыдэнку, былога галоўнакамандуючага ЗСУ Аляксандра Сырскага, былога міністра эканомікі Аляксея Сабалева і былога міністра абароны Міхаіла Фёдарава.