BE RU EN

У Мінску заўважылі птушаня чайкі, якое любавалася сабой у вітрыне кавярні

  • 3.08.2026, 14:09

Відэафакт.

У Савецкім раёне Мінска заўважылі незвычайнага пёрнатага гараджаніна. Ён трапіў у аб'ектыў карыстальніцы Threads Дар'і, піша blizko.by.

На фота было зафіксавана падрослае птушаня (слётак) чайкі, якое вучыцца лётаць і даследуе свет па-за гняздом. У такім узросце яны часта спускаюцца на зямлю, дзе за імі працягваюць прыглядаць і падкормліваць бацькі. Малое глядзела на сябе ў вітрыне кафэ, чым расчуліла і павесяліла беларусаў. Прахожыя напаілі яго вадой, пасля чаго яно пайшло.

Птушаня без крайняй неабходнасці лепш не чапаць — яго бацькі-чайкі могуць быць вельмі агрэсіўнымі. Калі ж слётак паранены, то лепш звярнуцца да валанцёраў, якія ўмеюць абыходзіцца з дзікімі жывёламі. Таксама варта агарадзіць птушаня ад дамашніх жывёл (сабак, катоў) і ажыўленых дарог, бо ў горадзе слёткі часта трапляюць пад машыны.

Апошнія навіны