BE RU EN

Мінчанцы ў «Green» прадалі пратэрміноўку з фальшывай этыкеткай

  • 3.08.2026, 15:56

Наклейку з датай наклеілі зверху на старую.

Мінчанка пад нікам __rosenrot__ распавяла, чым скончылася яе жаданне прывезці ў Варшаву свежы лаваш.

«Ведаю, у якую краму ў Мінску я больш не пайду, — піша яна. — «Green», метро «Каменная горка». Купіла лаваш 1 жніўня, абрадавалася, убачыўшы на наклейцы дату: свежанькі ж, мне якраз такі і трэба, каб давезці да Варшавы і яшчэ даволі свежым там з'есці. Не звярнула ўвагі, што наклейка ўжо не першая.

Ужо ў Варшаве чакаў сюрпрыз, калі ўбачыла, што на свежым лавашы ўжо цвіль. Прыглядзелася ўважлівей — а лаваш ужо і не такі свежы. Сорам і ганьба. Як з такім стаўленнем да пакупніка там купляць нешта яшчэ?»

Фота лаваша і ўпакоўкі з рознымі датамі мінчанка апублікавала ў сацсетцы.

Апошнія навіны