BE RU EN

Відэафакт: Пад Валожынам статак тарпанаў чакае маршрутку на Мінск

  • 3.08.2026, 16:58

Дзікія жывёлы ратуюцца ад спякоты на прыпынку.

Карыстальнік Threads пад нікам hatatravel апублікаваў відэа, знятае на трасе Мінск—Гродна. На знятых ім сёння кадрах — дзікія тарпаны, якія ратуюцца ад летняй спякоты ў цені аўтобуснага павільёна каля вёскі Доўбені на трасе М6.

«Дзе-небудзь пад Валожынам статак тарпанаў чакае маршрутку на Мінск», — жартуе ён.

Статак дзікіх тарпанаў не ўпершыню выходзіць у ажыўленыя месцы. У мінулым месяцы іх заўважылі ў аграгарадку Саковішча, дзе дарослыя асобіны з жарабятамі прыйшлі на мясцовы пляж і выціснулі адтуль усіх адпачывальнікаў.

Апошнія навіны