У Геленджыку дрон упаў на пляж з адпачывальнікамі
- 3.08.2026, 17:51
Сістэма апавяшчэння не працавала.
У пасёлку Архіпа-Асіпаўка ў Геленджыку загінулі шэсць чалавек. Пра гэта паведаміў губернатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў.
Памочнік кіраўніка Мінздароўя РФ Аляксей Кузняцоў пацвердзіў, што ў выніку атакі дронаў былі гаспіталізаваныя 17 пацярпелых. Чацьвёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Судзячы з апублікаваных відэа, беспілотнік упаў проста на пляж. У гэты момант на беразе і ў вадзе знаходзіліся людзі.
Украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што дрон упаў на пляж у выніку працы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ).