BE RU EN

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова

  • 3.08.2026, 19:11

Віталь Наркевіч быў начальнікам тылу.

Палкоўнік Віталь Наркевіч вызвалены ад пасады намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі па тылу — начальніка тылу. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Паведамляецца, што Наркевіч звольнены з ваеннай службы і адпраўлены ў запас з правам насіць вайсковую форму і знакі адрознення.

Прычыны яго вызвалення ад пасады не ўдакладняюцца.

Апошнія навіны