BE RU EN

Зяленскі заінтрыгаваў новымі дамоўленасцямі з ЗША па ракетных сістэмах

  • 3.08.2026, 19:12

Кіеў і Вашынгтон пашыраюць супрацоўніцтва.

Украіна і ЗША працягваюць рэалізоўваць дамоўленасці, дасягнутыя падчас нядаўніх перамоў. Бакі рыхтуюць дакументы для новых праектаў у сферы ракетнага ўзбраення.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на паведамленне ў Telegram прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, падчас нядаўняга візіту ў Злучаныя Штаты ўдалося дасягнуць дамоўленасцяў па некалькіх асаблівых варыянтах прымянення ракетных сістэм, а таксама пра пашырэнне супрацоўніцтва паміж украінскімі і амерыканскімі кампаніямі.

Цяпер ідзе падрыхтоўка адпаведных дакументаў і камунікацыя паміж прадпрыемствамі. Гэты напрамак каардынуе намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Павел Паліса разам з Міністэрствам абароны Украіны, амерыканскім бокам і ўкраінскімі вытворцамі.

«Будзе больш сілаў для нашых воінаў», - падкрэсліў Зяленскі.

Акрамя таго, Зяленскі расказаў пра выкананне абаронных дамоўленасцяў з міжнароднымі партнёрамі. Асобная ўвага, паводле яго слоў, надаецца ўмацаванню ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

«Мы працуем з амерыканскім бокам і партнёрамі ў Еўропе, каб атрымаць неабходныя пакеты падтрымкі для Украіны. Гэта няпроста, але разлічваем, што вынік будзе. Ракеты для СПА патрэбныя ў нашых пускавых, а не на складах недзе далёка ад рэальных пагроз», - адзначыў прэзідэнт Украіны.

Адначасова вядзецца праца над лакалізацыяй вытворчасці патрэбных Украіне відаў заходняга ўзбраення.

«Будзе істотнае пашырэнне гэтай сферы», - паведаміў Зяленскі, падзякаваўшы еўрапейскім партнёрам за падтрымку лакалізацыі вытворчасці і сумесных абаронных праектаў.

Апошнія навіны