BE RU EN

Беларускі хакеіст «Чыкага» вырашыў не прыязджаць у Беларусь з-за арміі

  • 3.08.2026, 19:19

Арцём Леўшуноў жыве і выступае за акіянам з 2022 года.

Абаронца «Чыкага Блэкхокс» Арцём Леўшуноў не вяртаецца ў Беларусь праз боязь быць прызваным у армію.

Такую думку выказаў журналіст The Athletic Скот Паўэрс.

«Ёсць страх, што ў выпадку вяртання яго могуць прызваць у армію Беларусі, дзе вайсковая служба абавязковая для мужчын ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Леўшуноў спадзяецца калі-небудзь вярнуцца», – напісаў ён.

Паводле журналіста, 20-гадовы хакеіст лічыць, што яму могуць даць адтэрміноўку з-за гульні ў НХЛ.

У мінулым сезоне Арцём Леўшуноў правёў 68 матчаў за «ястрабаў», у якіх набраў 24 (2+22) ачкі пры каэфіцыенце карыснасці «-41».

Апошнія навіны